Афіцыйнымі выданнямі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (цэнтр) з'яўляюцца:

  • Афіцыйныя бюлетэні цэнтра:
    • «Вынаходствы. Карысныя мадэлі. Прамысловыя ўзоры. Тапалогіі інтэгральных мікрасхем»;
    • «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання. Геаграфічныя указанні»;
    • «Сарты раслін»;
  • Апісанні вынаходстваў, карысных мадэляў, сартоў раслін да патэнтаў Рэспублікі Беларусь;
  • Бібліяграфічны паказальнік дзеючых патэнтаў Рэспублікі Беларусь на вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры.

Выпуск афіцыйных выданняў цэнтра ажыццяўляецца на падставе Палажэння аб афіцыйных выданнях Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Выпуск афіцыйных выданняў цэнтра ажыццяўляецца на рускай мове.

Азнаёміцца з афіцыйнымі выданнямі цэнтра, нароўні з сайтам цэнтра, можна ў чытальнай зале патэнтных дакументаў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі і яе абласных філіялаў.

Азнаёміцца з бібліяграфічным паказальнікам можна ў чытальных залах Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі і яе абласных філіялаў, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі і іншых бібліятэк горада.

Вверх