Савет маладых вучоных

Аб СМВ

У мэтах павышэння ролі маладых вучоных у фарміраванні навуковай палітыкі і развіцці навуковага патэнцыялу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці пры Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці створаны пастаянна дзеючы Савет маладых вучоных (далей – СМВ).

Работа СМВ накіравана на развіццё навуковага і творчага патэнцыялу моладзі па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці, садзейнічае прафесійнаму росту ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, актыўнаму ўдзелу маладых вучоных у навуковых даследаваннях у сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ў навуковых (навукова-практычных), адукацыйных і іншых мерапрыемствах у сферы інтэлектуальнай уласнасці.


Асноўныя задачы дзейнасці СМВ:

прыцягненне моладзі да навуковых даследаванняў і распрацовак у сферы інтэлектуальнай уласнасці, уключаючы працу са студэнцкай моладдзю, саветамі маладых вучоных устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежных краін па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці;

садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні навуковых (навукова-практычных) і іншых мерапрыемстваў (канферэнцый, круглых сталоў, семінараў і інш.) для маладых вучоных у сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама садзейнічанне выданню матэрыялаў па выніках іх правядзення;

садзейнічанне ў арганізацыі і рэалізацыі адукацыйных праектаў (Летніх школ Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, форумаў і інш.) для маладых вучоных у сферы інтэлектуальнай уласнасці;

удзел у навуковых (навукова-практычных), адукацыйных і іншых мерапрыемствах у сферы інтэлектуальнай уласнасці;

садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці конкурсаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці сярод моладзі;

узаемадзеянне з саветамі маладых вучоных устаноў адукацыі і навуковых арганізацый па пытаннях арганізацыі і правядзення сумесных навукова-даследчых праектаў і мерапрыемстваў у сферы інтэлектуальнай уласнасці;

садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні культурных, турыстычных і спартыўных мерапрыемстваў з удзелам маладых вучоных.

Палажэнне аб Савеце маладых вучоных Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці