СМВ ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове гадавога плана работы, які зацвярджаецца старшынёй СМВ па ўзгадненню з генеральным дырэктарам Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
План работы Савета маладых вучоных
Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці на 2024 год
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Тэрмін выканання |
1 |
Арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці СМВ |
|
1.1 |
Арганізацыя і правядзенне планавых пасяджэнняў Савета маладых вучоных Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (далей - СМВ) |
чэрвень снежань |
1.2 |
Выяўленне таленавітых работнікаў, схільных да навуковай, навукова-даследчай і адукацыйнай дзейнасці |
на працягу года |
1.3 |
Актуалізацыя складу СМВ |
па меры неабходнасці |
1.5 |
Падвядзенне вынікаў дзейнасці СМВ за 2024 год |
снежань |
2 |
Інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці СМВ |
|
2.1 |
Падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў аб дзейнасці СМВ для размяшчэння ў сацыяльных сетках і іншых інфармацыйных рэсурсах НЦІУ |
на працягу года |
2.2 |
Інфармаванне маладых вучоных аб навуковых (навукова-практычных) мерапрыемствах, якія праводзяцца |
на працягу года |
3 |
Навуковая дзейнасць СМВ і папулярызацыя ведаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці |
|
3.1 |
Вызначэнне актуальных напрамкаў навуковай дзейнасці ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (падрыхтоўка прапаноў па актуальных тэмах навукова-даследчых работ, публікацый, выступленняў і інш.) |
снежань |
3.2 |
Удзел маладых вучоных у арганізацыі і выкананні навукова-даследчых работ, якія ажыццяўляе НЦІУ |
згодна з планам правядзення навукова-даследчых работ |
3.3 |
Удзел маладых вучоных у падрыхтоўке навукова-практычных артыкулаў для часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» |
згодна з графікам выпуску нумароў часопіса |
3.4 |
Удзел маладых вучоных у навучальных курсах, якія праводзяцца НЦІУ, у якасці лектараў або слухачоў |
згодна з графікам правядзення курсаў |
3.5 |
Удзел у вучэбна-асветніцкіх мерапрыемствах для дзяцей і моладзі (школьнікі, студэнты) з мэтай папулярызацыі ведаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці |
на працягу года |
3.6 |
Удзел у міжнародных і рэспубліканскіх навуковых (навукова-практычных) канферэнцыях, у тым ліку ў IV міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку з апублікаваннем артыкулаў (тэзісаў) |
на працягу года |
3.7 |
Падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў, прысвечаных актуальным пытанням інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку для размяшчэння ў акаўнтах НЦІУ ў сацыяльных сетках і на Youtube-канале НЦІУ, па наступных напрамках: |
|
3.7.1 |
Аўтарскае права і сумежныя правы |
штомесяц |
3.7.2 |
Права прамысловай уласнасці |
штомесяц |
3.7.3 |
Цікавыя факты |
штомесяц |
3.8 |
Арганізацыя працы дыскусійнага клуба СМИ у фармаце запісу відэа ў гутарковым жанры |
штоквартальна |
4 |
Удзел і садзейнічанне ў правядзенні мерапрыемстваў |
|
4.1 |
Конкурс сярод моладзі на лепшую працу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці |
студзень – кастрычнік |
4.2 |
Сумесны вэбінар з маладымі навукоўцамі Распатэнта |
1 квартал |
4.3 |
Конкурс у сферы інтэлектуальнай уласнасці «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці» |
верасень – снежань |
5 |
Супрацоўніцтва з маладымі вучонымі |
|
5.1 |
Прыцягненне маладых вучоных навуковых і іншых арганізацый да ўдзелу ў дзейнасці СМВ, у тым ліку арганізацыя сумесных мерапрыемстваў. |
2 квартал |
5.2 |
Развіцце кантактаў з саветамі маладых вучоных і спецыялістамі ВНУ, навуковых і іншых арганізацый |
на працягу года |
5.3 |
Прапрацоўка пытання аб арганізацыі адукацыйных візітаў членаў СМВ у замежныя дзяржавы |
1 квартал |