Патрабаваннi да артыкулау

Для апублікавання артыкула ў навукова-практычным часопісе «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» неабходна накіраваць па электроннай пошце isbelarus@mail.ru наступныя дакументы:

1. Артыкул (фармат .doc (MS Word 2003); для формул – у формульным рэдактары Word).

2. Рэцэнзія аб рэкамендацыі артыкула да апублікавання.

3. Партрэтнае фота аўтара(аў) артыкула.

4. Выявы, якія выкарыстоўваюцца ў артыкуле, падаюцца асобнымі файламі з пашырэннем .jpg і дазволам 300 dpi. (пры наяўнасці).

5. Аўтарскі дагавор, падпісаны аўтарам(амі), прадастаўляецца ў папяровым выглядзе па адрасе: вул. Казлова, 20, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220034 (у двух экзэмплярах). 

 Патрабаванні да афармлення артыкулаў:

1. Артыкул павінен быць аб’ёмам не менш за 6 старонак (уключаючы спіс літаратуры). У выпадку, калі аб’ём перавышае 13 старонак, рэдакцыя мае права падзяліць артыкул на часткі.

2. Мовы публікуемых матэрыялаў – рускі, беларускі. Прымаюцца матэрыялы на англійскай мове ў перакладзе на рускую (беларускую) мову (на іншых замежных мовах у перакладзе на рускую (беларускую) мову па ўзгадненні з адказным рэдактарам часопіса).

3. Правілы афармлення: усе палі – 20 мм, шрыфт – Times New Roman 14 пт, адзінарны міжрадковы інтэрвал, абзацный водступ – 1,25 см. Выраўноўванне тэксту – па шырыні. У табліцах і ілюстрацыях дапускаецца памяншэнне памеру шрыфта да 12.

4. Артыкул павінен ўтрымліваць наступныя абавязковыя элементы, якія размяшчаюцца праз пропуск радка:

- УДК;

- назва артыкула, якая адлюстроўвае асноўную яго ідэю;

- Прозвішча, імя аўтара(аў) артыкула з указаннем месца працы (вучобы), пасады, вучонай ступені, вучонага звання, нумар тэлефона (працоўны і хатні) і электронны адрас (e-mail);

- анатацыю, якая распавядае кароткі змест артыкула (8-10 радкоў) (на рускай (беларускай) і англійскай мовах) (кегеля 12);

- ключавыя словы (5-8 слоў ці словазлучэнняў, якія адлюстроўваюць сутнасць матэрыялу) (на рускай (беларускай) і англійскай мовах) (кегеля 12);

- тэкст матэрыялу (ўвядзенне, якое змяшчае кароткі агляд літаратуры па разгляданай праблеме, круг раней не вырашаных пытанняў, асноўную мэту працы; асноўную частку, якая падрабязна асвятляе разгляданыя пытанні; заключэнне з выразна сфармуляванымі высновамі);

- спіс літаратуры, аформлены ў адпаведнасці з Пастановай вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2014 г. № 3 «Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку афармлення кваліфікацыйнай навуковай працы (дысертацыі) на саісканне вучоных ступеняў кандыдата і доктара навук, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі».

5. Спасылкі нумаруюцца паводле парадку цытавання ў тэксце. Парадкавыя нумары спасылак павінны быць напісаны ўнутры квадратных дужак (напрыклад: [1], [2, с. 15]). Выкарыстанне аўтаматычных канцавых і звычайных зносак не дапускаецца.

 Рэдакцыя звяртае ўвагу на наступныя палажэнні:

- Прадстаўляючы матэрыял для публікацыі ў часопісе, аўтар(ы) гарантуе(юць) правільнасць усіх звестак аб сабе, адсутнасць плагіяту і іншых формаў неправамернага запазычання ў рукапісы твора, належнае афармленне ўсіх запазычанняў тэксту, табліц, схем, ілюстрацый.

- У выпадку выяўлення рэдакцыяй часопіса неадпаведнасці матэрыялаў названым патрабаванням аўтару(ам) можа быць прапанавана дапрацаваць (перапрацаваць) матэрыял з улікам заўваг і прапаноў, альбо адмоўлена ў публікацыі.

- Рэдакцыя пакідае за сабой права на рэдакцыйныя змены, якія не скажаюць асноўны змест артыкула.

- За апублікаванне матэрыялаў плата не спаганяецца. Ганарар аўтару(ам) за публікацыю не выплачваецца.

Па ўзнікаючых пытаннях можна звяртацца па тэлефоне +375 (17) 272 94 87 або ў рэдакцыйна-выдавецкі аддзел кіравання навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці НЦІУ.

Кантакты рэдакцыі: 220034, г. Мінск, вул. Казлова, 20

email: isbelarus@mail.ru,

Тэл.: +375 (17) 272 05 29.