Кіраўніцтва


 

ГЕНЕРАЛЬНЫ ДЫРЭКТАР


РАБАВОЛАЎ Уладзімір Анатольевіч


Прыёмная: +375(17)272 46 96


Скончыў

1984 г. – Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча;
1992 г. – Ваенны Чырванасцяжны інстытут, г. Масква;
2003 г. – Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Спецыяльнасці па адукацыі

- ваенна-палітычная, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства;
- правазнаўства;
- дзяржаўнае рэгуляванне нацыянальнай эканомікі.

Кандыдат юрыдычных навук.

Мае 5 дзяржаўных узнагарод і 2 Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Працоўная дзейнасць

1984–1995 служба ва Узброеных сілах СССР, Рэспублікі Беларусь
1995–2008 начальнік падраздзялення прававога забеспячэння Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
2008–2016 першы намеснік начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
2016–2019 начальнік упраўлення электронных сродкаў масавай інфармацыі і інтэрнэт-рэсурсаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, намеснік Міністра інфармацыі
2019 – па цяп. ч. генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці



 

Першы намеснік генеральнага дырэктара


КУРМАН Аляксей Віктаравіч


+375 (17) 272 90 18



Скончыў

2011 г. - Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Спецыяльнасць па адукацыі

- дзяржаўнае кіраванне і права.


Працоўная дзейнасць

20052006 слесар механазборачных работ 2 разраду РУП «Мінскі электрамеханічны завод»
2007 механік па тэхнічных відах спорту ў КРЦ «Азёрны»
2008–2009 намеснік сакратара першаснай арганізацыі з правамі раённага камітэта Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ»
2009–2010 інспектар аддзела дакументацыйнага забеспячэння і кантролю арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
2011 спецыяліст 1 катэгорыі сектара па арганізацыі і правядзенні працэдур закупак рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па эксплуатацыі будынкаў «БелЭЗ»
2011–2012 служба ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь
2012–2013 юрыст таварыства з абмежаванай адказнасцю «Стройтэхналогіі»
2013 – па цяп. ч. галоўны спецыяліст, вядучы спецыяліст, намеснік начальніка аддзела рэгістрацыі і эканомікі прамысловай уласнасці, намеснік начальніка аддзела - начальнік Цэнтра садзейнічання камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці аддзела рэгістрацыі і эканомікі прамысловай уласнасці; намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці





 

Намеснік генеральнага дырэктара


ЗАЯЦ Аляксандр Паўлавіч


+375 (17) 272 90 51


Скончыў

2011 г. - Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
2014 г. - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
2015 г. - магістратура Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
2021 г. – аспірантура Расійскай дзяржаўнай акадэміі інтэлектуальнай уласнасці, г. Масква.

Спецыяльнасці па адукацыі

- правазнаўства;
- юрыспрудэнцыя.


Працоўная дзейнасць

2013–2019 спецыяліст, вядучы спецыяліст, намеснік начальніка ўпраўлення права і міжнародных дагавораў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці
2019–2020 начальнік аддзела прававой і кадравай работы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
2020 – па цяп. ч. намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці