А. Курман: Штогод з Беларусі харчовыя тавары і сельскагаспадарчая сыравіна пастаўляюцца больш чым у 110 дзяржаў свету

4 июня 2026

Падзеі

4 чэрвеня 2026 г. у рамках 36-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы «БЕЛАГРА-2026» адбыўся навукова-практычны семінар «Прававая ахова і камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці».

Арганізатары – Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

З прывітальным словам выступіў генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман, які адзначыў значны рост экспартных паставак у 2025 г. харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны: «Штогод з нашай краіны пастаўляюцца харчовыя тавары больш чым у 110 дзяржаў свету. Акрамя таго, за папярэднюю пяцігодку вобласць сельскай гаспадаркі з'яўлялася адной з найбольш запатрабаваных галін у нацыянальных заяўнікаў пры падачы заявак на выдачу патэнта на вынаходствы і карысныя мадэлі. Адзначу, што ў 2025 г. колькасць заявак на выдачу патэнта на сарты раслін павялічылася на 19,1 % у параўнанні з 2024 г.».

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі пытанні аховы прамысловай уласнасці ў кантэксце інавацыйнага развіцця прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, сучасныя стратэгіі аграрнага сектара процідзеяння фальсіфікату і кантрафакту. Эксперты закранулі новыя магчымасці для селекцыянераў і пытанні харчовай бяспекі, а таксама пытанні аўтарскага права ў аграрнай сферы.

У якасці спікераў прынялі ўдзел прадстаўнікі НЦІУ, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабоўванні і ахове сартоў раслін, Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, таварыства з дадатковай адказнасцю «Лекспатэнт».

Слухачамі семінара сталі прадстаўнікі больш за 40 арганізацый і прадпрыемстваў – усяго больш за 70 удзельнікаў.

За актыўны ўдзел у працы выставы НЦІУ адзначаны дыпломам.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч