Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 30-годдзю ўтварэння ДКНТ
5 октября 2023
Падзеі
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя пытанні забеспячэння навукова-тэхналагічнай бяспекі», прысвечанай 30-годдзю ўтварэння ДКНТ. Мерапрыемства будзе праходзіць 1 снежня 2023 г. у Мінску ў Палацы Рэспублікі.
Канферэнцыя прысвечана пытанням метадычнага забеспячэння развіцця нацыянальнай інавацыйнай сістэмы і будзе арганізавана па наступных асноўных напрамках:
- навуковая, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць;
- падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
- удасканаленне інструментаў фінансавання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці;
- тэхналагічнае прагназаванне;
- развіццё інавацыйнай інфраструктуры;
- інтэлектуальная ўласнасць;
- развіццё міжнароднага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва.
Удзельнікам даецца магчымасць апублікаваць свае даклады ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі. Патрабаванні да афармлення па спасылцы.
Па матэрыялах ДКНТ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: gknt.gov.by/