НЦІУ на XI Міжнародным форуме «Антыкантрафакт-2023»
6 октября 2023
Падзеі
5-6 кастрычніка 2023 г. у Санкт-Пецярбургу прайшоў XI Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2023» (форум). Першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Аляксей Курман прыняў удзел у адкрыцці форуму. На пленарным пасяджэнні арганізатарам было ўручана прывітальнае слова ад імя Урада Рэспублікі Беларусь.
На пленарным пасяджэнні А. Курман выступіў з дакладам аб пытаннях супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза для процідзеяння кантрафакту. Ён таксама падзяліўся вопытам Беларусі па барацьбе з распаўсюджваннем кантрафактнай і фальсіфікаванай прадукцыі.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Аляксей Курман