У Мінску завяршылася Летняя школа САІУ
12 июня 2026
Падзеі
12 чэрвеня 2026 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі завяршыла працу Летняя школа Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (Летняя школа САІУ).
Навучанне было арганізавана Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
На ўрачыстым закрыцці Летняй школы выступіў генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман. На выніковым пленарным пасяджэнні ўдзельнікамі былі прадстаўлены прэзентацыі групавых справаздач.
Праграма Летняй школы САІУ ўключала ў сябе 7 секцый па 36 тэмах, на якіх абмяркоўваліся новыя тэндэнцыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, праблематыка штучнага інтэлекту, ахова, ўкараненне і камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, а таксама актуальныя пытанні аховы аб'ектаў прамысловай уласнасці, сувязь інтэлектуальнай уласнасці з аховай здароўя насельніцтва, змяненнем клімату і г. д.
Таксама ў рамках навучання слухачы наведалі майстар-класы па складанні заявак на рэгістрацыю розных аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, прынялі ўдзел у навучальных паездках і экскурсіях.
Летняя школа САІУ ў СМІ:
- БЕЛТА: «ГКНТ: Беларусь обладает уникальными компетенциями в области защиты интеллектуальной собственности».
- «Первый информационный»: В Беларуси открылась III Летняя школа ВОИС: молодежь осваивает экономику знаний.
- «Беларусь 24»: Летняя школа Всемирной организации интеллектуальной собственности открылась в Минске.
- Минск-Новости: Летние школы Всемирной организации интеллектуальной собственности проходят в столице.
- «МИР 24»: Летняя школа ВОИС в Беларуси: студенты из разных стран изучают защиту интеллектуальной собственности.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч