VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя НЦІУ ў сферы інтэлектуальнай уласнасці
12 июня 2026
Падзеі
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці 16 кастрычніка 2026 г. правядуць VI Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Кірава, 18, Прэзідэнт-Гатэль.
У праграме:
- інтэлектуальная ўласнасць і IT-тэхналогіі: распрацоўка праграмнага забеспячэння, геймдэв, камп’ютарная графіка і анімацыя;
- патэнтаванне вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, створаных у сферы крэатыўных індустрый;
- ахова аўдыёвізуальных і іншых відаў твораў і выканальніцкага мастацтва;
- інтэлектуальная ўласнасць і індустрыя моды, прамысловы і іншыя віды дызайну;
- таварныя знакі, брэндынг і маркетынг у сферы творчых індустрый;
- крэатыўны турызм;
- стварэнне, прававая ахова і камерцыялізацыя арт-аб'ектаў як унікальных прадметаў мастацтва;
- ахова аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і абарона правоў на іх: гатовыя рашэнні для малога і сярэдняга бізнесу;
- адукацыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і інш.
Удзел у канферэнцыі бясплатны. Па выніках канферэнцыі плануецца выпуск зборніка матэрыялаў, які будзе ўключаны ў РІНЦ.
Запрашаем да ўдзелу ўсіх зацікаўленых.
Азнаёміцца з матэрыяламі канферэнцый мінулых гадоў, а таксама накіраваць свае матэрыялы для будучага зборніка можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Алена Васіленка