Камерцыялізацыю інтэлектуальнай уласнасці ў аграбізнесе абмяркуюць на «БЕЛАГРА»
14 мая 2026
Падзеі
4 чэрвеня 2026 г. у рамках 36-й міжнароднай спецыялізаванай выставы «БЕЛАГРА» адбудзецца навукова-практычны семінар «Прававая ахова і камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці».
Арганізатарамі выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
У праграме семінара:
- роля прамысловай уласнасці ў стымуляванні інавацыйнай актыўнасці аграрных прадпрыемстваў;
- ахова аб'ектаў аўтарскага права як фактар забеспячэння інавацыйнага развіцця прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу;
- аналіз эфектыўнасці механізмаў процідзеяння абароту кантрафактнай прадукцыі ў сферы сельскай гаспадаркі;
- геаграфічныя ўказанні як сродак прасоўвання беларускіх брэндаў;
- пошукавыя рэсурсы Міжнароднага саюза па ахове новых сартоў раслін (УПОВ): магчымасці для беларускіх селекцыянераў;
- умацаванне нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь на аснове выкарыстання вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці.
У рабоце семінара прымуць удзел вядучыя эксперты НЦІУ, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні і ахове сартоў раслін, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, ТДА «Лекспатент».
Таксама на мерапрыемстве кожны ўдзельнік зможа задаць сваё пытанне ў рамках адкрытага мікрафона.
Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч