У НЦІУ прайшоў Адзіны дзень інфармавання

16 июня 2026

Падзеі

16 чэрвеня 2026 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці адбыўся адзіны дзень інфармавання на тэму «Памяць у імя будучыні» (да 85-й гадавіны пачатка Вялікай Айчыннай вайны).

На мерапрыемства ў якасці спікера быў запрошаны старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Зубрык. Падчас свайго выступлення перад работнікамі ведамства ён асвятліў уклад беларускага народа ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, асабліва ўдзельнікаў партызанскага руху і падпольшчыкаў.

Таксама былі закрануты пытанні процідзеяння скажэнню ў інфармаванні аб падзеях, якія адбыліся ў гады вайны, захавання гістарычнай памяці і яе перадачы падрастаючаму пакаленню.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч