З Днём народнага адзінства!

17 сентября 2026

Падзеі

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства!

Гэты дзень увасабляе ідэю нацыянальнай згоды і згуртаванасці, гістарычнай справядлівасці, сімвалізуе стойкасць беларускага народа, які пераадолеў выпрабаванні і з гонарам абараніў сваё права на незалежнасць і самастойнасць. Мы, грамадзяне Беларусі, застаемся адзіным народам з агульным гістарычным мінулым і агульнай будучыняй.

Нашы непарушныя каштоўнасці – грамадзянскасць, патрыятызм, павага да гісторыі – дапамагаюць нам умацоўваць дзяржаўнасць, служаць крыніцай натхнення для новых дасягненняў.

Сёння беларускі народ працягвае захоўваць і прымнажаць культурныя традыцыі, дэманструючы імкненне да стварэння і развіцця моцнай, суверэннай і квітнеючай дзяржавы.

У гэты светлы дзень жадаю моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту! Міру і працвітання нашаму агульнаму дому – Рэспубліцы Беларусь!

З павагай,
генеральны дырэктар А. В. Курман

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (InstagramTelegram).


Фота: Наталля Капралава