Рэалізацыя навукова-тэхнічных праграм у кантэксце нацыянальнай бяспекі: у РНТБ адбыўся круглы стол
19 июня 2026
Падзеі
18 чэрвеня 2026 г. на базе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі прайшоў круглы стол «Забеспячэнне нацыянальнай бяспекі праз прызму рэалізацыі дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм». Арганізатарамі выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы.
У мерапрыемстве ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці прынялі ўдзел першы намеснік генеральнага дырэктара Алена Усачова і супрацоўнікі ведамства.
У цэнтры абмеркавання:
- рэалізацыя мер па захаванні, аднаўленні і павышэнні ўстойлівасці біялагічнай разнастайнасці;
- навукова-метадычнае забеспячэнне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі як фактару тэхналагічнага суверэнітэту;
- навукова-прыкладное забеспячэнне экалагічнай бяспекі аграрнай дзейнасці ва ўмовах праявы негатыўных наступстваў змены клімату;
- прыкладныя рашэнні для прадпрыемстваў па перапрацоўцы мяса і птушкі;
- навуковыя даследаванні ў галіне аховы здароўя жанчын і дзяцей як стратэгічнага рэсурсу нацыянальнай бяспекі;
- асноўныя дасягненні ў галіне даследаванняў сродкаў індывідуальнай абароны пажарнага і інш.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч