Створаны ЦПТІ на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

21 февраля 2024

Падзеі

21 лютага 2024 г.адбылося падпісанне двух афіцыйных дакументаў, які стварае трывалую аснову для далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж НЦІУ і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, а таксама Пагадненне аб стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) на базе бібліятэкі былі падпісаны генеральным дырэктарам НЦІУ Уладзімірам Рабаволавым і генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзімам Гігіным.     

Адкрыццё ЦПТІ на базе галоўнай універсальнай навуковай бібліятэкі Беларусі, як важнага інстытута нацыянальнай культуры і інфармацыйнага цэнтра, дазволіць павялічыць даступнасць інфармацыі ў сферы прававой аховы і выкарыстання вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці для шырокага кола карыстальнікаў.

Пагаднення таксама прадугледжваюць сумеснае правядзенне комплексу мерапрыемстваў у галіне інфармацыйнага забеспячэння дзейнасці ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае 31 пункт ЦПТІ: першы ўзровень – на базе НЦІУ, другі ўзровень – у бібліятэках, установах вышэйшай адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (22 ЦПТІ), трэці ўзровень – на базе арганізацый і прадпрыемстваў (8 пунктаў ЦПТІ).

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Алена Васіленка