210 гадоў першаму заканадаўчаму акту ў галіне патэнтнага права на еўразійскай прасторы

20 июня 2022

Падзеі

17 чэрвеня 2022 г. споўнілася 210 гадоў з дня падпісання першага заканадаўчага акта ў галіне аховы вынаходстваў на еўразійскай прасторы Маніфесту імператара Аляксандра Першага «Аб прывілеях на розныя вынаходствы і адкрыцці ў мастацтвах і рамёствах» ад 17 чэрвеня 1812 г.

Патэнт на вынаходства на працягу ўсёй гісторыі развіцця патэнтнай сістэмы меў вырашальную ролю пры ператварэнні наватарскіх ідэй у канкурэнтаздольныя прадукты.

Еўразійская патэнтная арганізацыя нараўне з нацыянальнымі патэнтнымі сістэмамі краін-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі спрыяе развіццю навукова-тэхнічнага прагрэсу і росту эканомік краін Еўразійскага рэгіёна.

Шчыра віншуем усіх, хто мае дачыненне да гэтай значнай місіі. Еўразійскае патэнтнае ведамства працягне актыўна працаваць для таго, каб вынаходнікі ўсяго Еўразійскага рэгіёна маглі атрымліваць эфектыўную ахову сваіх распрацовак і ўкараняць іх на наднацыянальным узроўні.

Па матэрыялах ЕАПА.