23.01.2024

У шостым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Андрэя Лучанка (начальнік аддзела абароны правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) на тэму «Практыка прэтэнзійна-іскавай працы Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці пры незаконным выкарыстанні музычных твораў у сетцы Інтэрнэт».


У артыкуле разгледжаны практычныя аспекты прэтэнзійна-іскавай працы Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, звязаныя з абаронай маёмасных правоў праваўладальнікаў пры незаконным выкарыстанні музычных твораў у сетцы Інтэрнэт.

Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы»  www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па  спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Наталля Капралава

Вверх