Асноўныя палажэнні Жэнеўскага акта Лісабонскага пагаднення: перспектывы для Рэспублікі Беларусь
25 января 2024
Падзеі
У шостым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Наталлі Сінішовай (начальнік упраўлення таварных знакаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) на тэму «Асноўныя палажэнні Жэнеўскага акта Лісабонскага пагаднення: перспектывы для Рэспублікі Беларусь».
Артыкул прысвечаны Лісабонскай сістэме атрымання прававой аховы на міжнародным узроўні найменняў месцаў паходжання тавараў і геаграфічных указанняў. Аўтарам разглядаюцца новаўвядзенні Жэнеўскага акта Лісабонскага пагаднення, іх перавагі як для краін-удзельніц, так і для заяўнікаў. Прааналізаваны перспектывы і магчымыя рызыкі далучэння Рэспублікі Беларусь да Жэнеўскага акта Лісабонскага пагаднення.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
- у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
- праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
- на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
- пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
- дома.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Наталля Капралава