26.01.2024

26 студзеня 2024 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць выстава, прымеркаваная да Дня беларускай навукі.

Канцэпцыя выставы – дэманстрацыя актуальных распрацовак і дасягненняў у сферы энергетыкі, будаўніцтва, машынабудавання, біялагічных, хімічных, фармацэўтычных, лічбавых, інфармацыйна-камунікацыйных, аграпрамысловых і харчовых тэхналогій вытворчасці і інш.

У рамках выставы ўдзельнікі і наведвальнікі могуць атрымаць бясплатныя вусныя кансультацыі ад экспертаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па пытаннях агульнага і даведачнага характару.

Арганізатар выставы – Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Уладзімір Воўк

Вверх