27 чэрвеня - Дзень вынаходніка і рацыяналізатара

26 июня 2026

Падзеі

Паважаныя вынаходнікі, рацыяналізатары, навукоўцы і ўсе, хто прысвяціў сябе стваральнай дзейнасці!

Ад імя калектыву і кіраўніцтва Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і ад сябе асабіста сардэчна віншую з прафесійным святам – Днём вынаходніка і рацыяналізатара!

Вынаходнік і рацыяналізатар – сапраўднае пакліканне, заснаванае на глыбокіх ведах, пастаянным імкненні да пошуку і шматгадовым вопыце. Вашы творчая энергія і імкненне знаходзіць новыя рашэнні сёння асабліва запатрабаваныя, паколькі актыўнае развіццё эканомікі і прамысловага патэнцыялу нашай краіны з'яўляецца прыярытэтнай задачай. Кожнае адкрыццё, вынаходніцтва і рацыяналізатарскае рашэнне ўзбагачаюць развіццё і дабрабыт роднай Беларусі, прымнажаючы яе інтэлектуальны капітал.

Рэспубліка Беларусь вядомая як высокаінтэлектуальная і высокатэхналагічная краіна. Прадукцыя, якая вырабляецца ў розных галінах – ад машынабудавання да біятэхналогій, карыстаецца высокім попытам і даверам, што шмат у чым абумоўлена вашымі інавацыйнымі ідэямі і задумамі.

Віншую ўсіх, хто рухае прагрэс наперад, укараняе новыя тэхналогіі і інавацыі, распрацоўвае прамысловыя ўзоры і карысныя мадэлі, піша праграмныя алгарытмы і запускае стартапы.

Дзякую за творчыя ініцыятывы, прафесійнае майстэрства і бязмежную адданасць сваёй справе.

Жадаю вам моцнага здароўя, новых дасягненняў, яркіх адкрыццяў, дабрабыту і росквіту!

З павагай,
генеральны дырэктар А. В. Курман

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч