Прадстаўнікі Міжнароднай міжурадавай арганізацыі «Аб'яднаны інстытут ядзерных даследаванняў» (АІЯД) наведалі Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
Сустрэчу правёў паўнамоцны прадстаўнік Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у Камітэце паўнамоцных прадстаўнікоў урадаў дзяржаў-членаў АІЯД, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Дзяніс Каржыцкі.
Падчас сустрэчы спецыялісты НЦІУ прадэманстравалі інструменты садзейнічання камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі. У прыватнасці, гасцей пазнаёмілі з магчымасцямі абноўленага партала «Біржа інтэлектуальнай уласнасці» (Біржа ІУ).
«Місія праекта «Біржа ІУ» – стварыць магчымасці для заключэння ліцэнзійных дагавораў, дагавораў саступкі і франчайзінгу, забяспечваючы надзейную абарону інтарэсаў усіх удзельнікаў рынку», – адзначыў генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман.
Вынікам сустрэчы стала дамоўленасць аб далучэнні расійскага боку да праекта, што адкрые новыя гарызонты для трансферу тэхналогій.
Даведка:
Аб'яднаны інстытут ядзерных даследаванняў (АІЯД) – міжнародная міжурадавая арганізацыя, створаная для аб'яднання навуковага патэнцыялу дзяржаў-членаў у вывучэнні фундаментальных уласцівасцяў матэрыі. У цяперашні час у АІЯД уваходзяць 15 краін. Асноўныя напрамкі даследаванняў – фізіка элементарных часціц, ядзерная фізіка і фізіка кандэнсаваных асяроддзяў.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Злата Лукашэвіч