Адбылася кансультацыя па палітыцы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці

16 февраля 2022

Падзеі

15 лютага адбылася кансультацыя па палітыцы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці для устаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых арганізацый. Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны як нацыянальныя экспэрты, так і прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).

У кансультацыі ад САІУ прынялі ўдзел прадстаўнік сектара інтэлектуальнай уласнасці і інавацыйных экасістэм Вольга Спасіч і памочнік кіраўніка праграм Дэпартамента краін з пераходнай і развітой эканомікай Олександр Шаўчэнка.
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у рабочай сустрэчы прадставілі начальнік аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў Кацярына Янцікава і начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Артур Ахраменка.

У рамках мерапрыемства прадстаўнікі САІУ і НЦІУ, а таксама нацыянальныя эксперты абмеркавалі магчымыя механізмы аказання кансультацыйнай падтрымкі патэнцыйным бенефіцыярам праекта на нацыянальным узроўні, чаканыя вынікі і далейшыя этапы супрацоўніцтва па гэтым кірунку.


САІУ , фота: Stephen Mettler