05.04.2022

31 сакавіка 2022 г. адбылося 1-е пасяджэнне Савета маладых вучоных Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (СМВ).

У пасяджэнні СМВ прынялі ўдзел старшыня Скшыдлеўска Э.В., намеснік старшыні Шматава М.В., сакратар Змітровіч Л.А. і яго члены.

У рамках 1-га паседжання СМВ:
прыняты план работы СМВ на 2022 год;
актуалізаваны склад СМВ;
прынята рашэнне аб удзеле членаў СМВ ў навукова-даследчай рабоце, якая датычыцца дзейнасці па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі аўтараў або іншых праваўладальнікаў;
прынята рашэнне аб удзеле членаў СМВ ў навукова-даследчай рабоце, якая датычыцца памеру ставак патэнтных пошлін, якія змяшчаюцца ў дадатку 23 да Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
падрыхтаваны прапановы па ўдзеле членаў СМВ у шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Даведачна:
Работа СМВ накіравана на развіццё навуковага і творчага патэнцыялу моладзі па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці, садзейнічанне прафесійнаму росту ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, актыўнаму ўдзелу маладых вучоных у навуковых даследаваннях у сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ў навуковых (навукова-практычных), адукацыйных і іншых мерапрыемствах у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Вверх