14.07.2022

14-22 ліпеня 2022 г. у Швейцарыі (Жэнева) праходзіць 63-я серыя пасяджэнняў Асамблей дзяржаў – членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ). У мерапрыемстве прымае ўдзел беларуская дэлегацыя ў складзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Уладзіміра Рабаволава і начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва НЦІУ Артура Ахраменка, а таксама супрацоўнікаў Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Выступ беларускай дэлегацыі чакаецца ў рамках п. 4 «Агульныя заявы». Акрамя таго, у рамках правядзення 63-й серыі пасяджэнняў Асамблей САІУ ў мэтах рэалізацыі мерапрыемстваў Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і САІУ запланаваны шэраг сустрэч беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі САІУ.

Вверх