23.06.2022

22 чэрвеня 2022 г. у Мінску пачала працаваць I Міжнародная выстаўка індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь – 2022». Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выстаўкі прымалі ўдзел Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) Сяргей Шлычкоў, а таксама кіраўніцтва і супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

ДКНТ выступіў арганізатарам калектыўнага раздзела, дзе прадстаўлена больш за 40 навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак устаноў Міністэрства адукацыі і навукова-тэхналагічнага парка ТАА «ІнКата».

I Міжнародная выстаўка індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь – 2022» праходзіць з 22 па 25 чэрвеня 2022 г. Дзелавая частка выстаўкі ўключае ў сябе комплекс кангрэсна-выставачных мерапрыемстваў, якія накіраваны на шырокую дэманстрацыю высокатэхналагічных, інавацыйных распрацовак і гатовых рашэнняў у сферы бяспекі. У праграме выстаўкі выступленні экспертаў, абмяркоўванне актуальных тэм, абмен інфармацыяй аб вытворча-тэхналагічных дасягненнях, кансультацыі наведвальнікаў і шмат іншага.

        

Па матэрыялах ДКНТ

Вверх