Конкурс сярод школьнікаў «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці»

19 сентября 2022

Падзеі

У перыяд з 1 кастрычніка па 31 снежня 2022 г. пройдзе конкурс «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці».

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Савет маладых навукоўцаў НЦІУ.

Конкурс прадугледжвае сумяшчэнне адукацыйнага і спаборніцкага элементаў у мэтах распаўсюджвання ведаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці і стымулявання навучэнцаў да праслухоўвання прапанаваных лекцыйных матэрыялаў.

Мэтавай аўдыторыяй конкурсу з'яўляюцца вучні 9–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым вітаецца ўдзел у конкурсе навучэнцаў устаноў адукацыі іншых класаў.

Пераможцаў конкурсу чакаюць каштоўныя прызы. У конкурсе таксама праводзяцца дзве дадатковыя намінацыі: «Лепшы настаўнік», «Лепшая школа».

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе па спасылцы.