30.05.2023

30 мая 2023 г. прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) павіншавалі Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ) з 90-годдзем з дня заснавання. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара НЦІУ Аляксандр Заяц і начальнік інфармацыйна-выдавецкага аддзела ўпраўлення навукова-адукацыйнай і інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці Фёдар Рамашка.

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны ўзнагароды НЦІУ.

За плённую навуковую дзейнасць і садзейнічанне камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці Ганаровая грамата НЦІУ ўручана прарэктару па навуковай рабоце БДЭУ Ягору Гусакову.

За плённую навуковую дзейнасць у сферы інтэлектуальнай уласнасці і значны ўклад у развіццё адукацыі ў гэтай сферы Ганаровай граматай НЦІУ ўзнагароджана Людміла Нехарошава, загадчык кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў БДЭУ.

Граматай НЦІУ за плённую навуковую дзейнасць у сферы інтэлектуальнай уласнасці і актыўнае садзейнічанне ў падрыхтоўцы спецыялістаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці адзначаны: Вольга Давыдава, асістэнт кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў БДЭУ; Таццяна Шлычкова, начальнік Цэнтра навуковых даследаванняў БДЭУ.

Даведка:
БДЭУ актыўна ўдзельнічае ў папулярызацыі ведаў аб інтэлектуальнай уласнасці: створаны Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый, прадстаўнікі ўніверсітэта актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных інтэлектуальнай уласнасці, публікуюцца ў зборніках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», а таксама ў навукова-практычным часопісе «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі». У 2019/2020 навучальным годзе адкрыта новая спецыялізацыя «Кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю» у рамках спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Фёдар Рамашка

Вверх