НЦІУ працягвае стварэнне відэаролікаў у сферы аўтарскага права
20 апреля 2023
Падзеі
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці працягвае цыкл відэаролікаў з актуальнай і карыснай інфармацыяй у сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама аб аказваемых нацыянальным патэнтным ведамствам паслугах.
Прапануем вашай увазе відэаролікі, з якіх вы даведаецеся, якія правы ёсць у аўтара песні, хто можа забараніць або дазволіць выкарыстоўваць твор, хто дапаможа атрымаць аўтарскае ўзнагароджанне, ці можа аўтар перадаваць сваё права на аўтарства іншай асобе, якія правы ў дачыненні да аўтарскага твора належаць аўтару і інш.
Падпісвайцеся на наш YouTube-канал, каб заўсёды быць у курсе карыснай інфармацыі.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: НЦІУ