27.10.2022

27-28 кастрычніка 2022 г. у Саранску (Рэспубліка Мардовія) праходзіць IX З'езд Цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ), які арганізуецца Распатэнтам сумесна з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці.

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў мерапрыемстве прымаюць удзел начальнік упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Дзмітрый Андрыеўскі і начальнік аддзела садзейнічання камерцыялізацыі названнага ўпраўлення Ганна Чарнова.

Штогадовыя з'езды гуляюць важную ролю ў актуалізацыі парадку далейшай працы ЦПТІ. На бягучым з'ездзе абмяркоўваецца наладжванне сувязяў з патэнцыяльнымі партнёрамі ў рэгіёне, узаемадзеянне з інавацыйнымі прадпрыемствамі па камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, мадэляванне новых паслуг як найважнейшага інструмента інфармацыйнага і кадравага забеспячэння інавацыйнага развіцця рэгіёну, трансфер тэхналогій і інавацый, выбудоўванне ўзаемадзеяння ЦПТІ з новымі структурамі: навукова-адукацыйнымі цэнтрамі, цэнтрамі трансферу тэхналогій ВНУ і навукова-даследчымі інстытутамі.

Ключавой падзеяй з'езду стане праектны модуль, які дасць магчымасць вызначыць алгарытм дзеянняў ЦПТІ ад праектнай задумы да атрымання праектнага прадукту і яго рэалізацыі, прымянення патэнтнай аналітыкі для планавання даследаванняў на аснове вялікіх дадзеных, аналізу ацэнкі камерцыйнай прывабнасці інтэлектуальнай уласнасці і тэхналагічнага брокерства, налады маркетынгавых і бізнес-траекторый ЦПТІ.


Фота: НЦІУ
Вверх