26.09.2022

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) узнагароджаны дыпломам за актыўны ўдзел у працы 25-й Міжнароднай выставы тэхналогій і інавацый у прамысловасці «ТехИнноПром» (Выстава).


Узнагарода была ўручана дырэктарам выставачнага ўнітарнага прадпрыемства «Экспафорум» Аляксандрам Старыкавым на закрыцці Выставы 22 верасня 2022 г.

Адзначым, што ў працы Выставы, якая праходзіла ў Мінску з 20 па 22 верасня 2022 г. у рамках Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму, НЦІУ прадставіў экспазіцыю ўласнай промапрадукцыі.

Акрамя таго, удзельнікі і наведвальнікі Выставы маглі атрымаць бясплатныя вусныя кансультацыі ад экспертаў НЦІУ па пытаннях агульнага і даведачнага характару.


Вверх