20.04.2022

19 красавіка 2022 г. юрыдычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў праведзены Міжнародны навукова-практычны круглы стол «Права інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь: гісторыя станаўлення і перспектывы», адным з арганізатараў якога выступіў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны асобы з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковыя і практычныя работнікі, маладыя даследчыкі (аспіранты, ад'юнкты, суіскальнікі).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў. У сваім выступе ён адзначыў, што дзеючае заканадаўства і інстытуцыянальная сістэма ў сферы інтэлектуальнай уласнасці з'яўляюцца вынікам сумеснай працы тэарэтыкаў і практыкаў і такая праца не павінна спыняцца. Праблемы развіцця нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці павінны быць прадметам пастаяннага творчага пошуку і навуковага абмеркавання.

Акрамя таго, ад НЦІУ ў якасці спікера выступіла начальнік аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў кіравання прававога і кадравага забеспячэння Кацярына Янцікава.

Вверх