Семінар «Актуальныя пытанні змяненняў заканадаўства ў сферы СМІ»
20 марта 2023
Падзеі
16 сакавіка 2023 г. у прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся семінар на тэму «Актуальныя пытанні змяненняў заканадаўства ў сферы СМІ».
У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся наступныя пытанні:
- абарона і выкарыстанне персанальных дадзеных;
- захаванне закона аб СМІ;
- інтэлектуальная ўласнасць у СМІ;
- аўтарскае права;
- аплата працы і ўмовы падаткаабкладання для СМІ.
Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў якасці спікера выступіла начальнік аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў кіравання прававога і кадравага забеспячэння Вольга Ільіна.
Паглядзець відэазапіс па выніках мерапрыемства можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: dompressy.by/