30.03.2022

28 сакавіка ў Магілёўскім філіяле Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ) адбылася стартап-кансультацыя па пытаннях абароны аўтарскіх правоў і прадпрымальніцкай дзейнасці моладзі.

Удзельнікамі сустрэчы сталі больш за 30 чалавек. У ходзе мерапрыемства была праведзена азнаямляльная экскурсія па бібліятэцы, асаблівая ўвага была нададзена фонду патэнтнай дакументацыі і знаёмству з Еўразійскай патэнтна-інфармацыйнай сістэмай. Акрамя таго, праграмай мерапрыемства было прадугледжана правядзенне майстар-класа «Прававое забеспячэнне інтэлектуальнай уласнасці», таксама былі абмеркаваны пытанні абароны аўтарскіх правоў у сацыяльных сетках і рэалізацыі рэспубліканскага моладзевага інавацыйнага праект «100 ідэй для Беларусі».

Вверх