У НЦІУ адбылося абмеркаванне праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

20 января 2022

Падзеі

19 студзеня 2022 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва і прафсаюзны актыў арганізацыі.

У рамках дыялогавай пляцоўкі быў прадстаўлены агляд змяненняў Канстытуцыі, у тым ліку гістарычныя аспекты тых ці іншых нормаў. Асаблівую цікавасць выклікалі змены, якія тычацца правоў і абавязкаў грамадзян, інстытута шлюбу, гарантый у сферы аховы здароўя і адукацыі (артыкулы 21, 23, 28, 32, 45, 49).