У НЦІУ падвялі вынікі дзейнасці за 2021 год
21 января 2022
Падзеі
20 студзеня 2022 г. адбыўся выніковы сход працоўнага калектыву Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
З прывітальнымі словамі да калектыву і з дакладамі аб выніках дзейнасці цэнтра выступілі генеральны дырэктар Уладзімір Рабаволаў, першы намеснік генеральнага дырэктара Аляксей Курман, намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Заяц.
У працы сходу таксама прыняў удзел намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шчарбакоў. У сваім выступе ён даў станоўчую ацэнку дзейнасці Нацыянальнага цэнтра і акцэнтаваў увагу на гатоўнасці ДКНТ падтрымаць усе ініцыятывы арганізацыі, накіраваныя на ўмацаванне і ўдасканаленне інавацыйнага развіцця Беларусі.
У ходзе выступленняў кіруючага складу былі агучаны вынікі працы за мінулы год па ўсіх напрамках дзейнасці нацыянальнага патэнтнага ведамства, а таксама нададзена ўвага некаторым стратэгічным аспектам развіцця і ўдасканалення дзейнасці Цэнтра, як арганізацыі, упаўнаважанай на фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.