У НЦІУ стартаваў навучальны курс «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю»
11 апреля 2023
Падзеі
11 красавіка 2023 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у гібрыдным фармаце (вочна і анлайн) стартаваў навучальны курс «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю».
Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты НЦІУ і іншыя спецыялісты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці (ІУ).
У рамках курса будуць разгледжаны наступныя тэмы:
- сістэма ІУ;
- нацыянальнае заканадаўства і міжнародныя дагаворы ў сферы ІУ;
- прававая ахова аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў;
- патэнтнае права, сістэмы патэнтавання і выдачы патэнтаў;
- умовы патэнтаздольнасці аб'ектаў права прамысловай уласнасці і інш.
Па завяршэнні курса слухачам выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.
У навучанні прымаюць удзел работнікі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый, супрацоўнікі прадпрыемств і арганізацый рэспублікі.
Курс працягнецца па 14 красавіка.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Лізавета Кажадуб