01.02.2022

Паважаныя навукоўцы, калегі! Дарагія сябры! Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі. Гэта знамянальны і святочны дзень для ўсіх, хто прысвяціў сваё жыццё навуковым даследаванням і распрацоўкам.

У сучасных умовах навука як ніколі запатрабавана грамадствам і дзяржавай. Прынцыпова важным з'яўляецца тое, што наша краіна ідзе па шляху інавацыйнага развіцця і пабудовы эканомікі ведаў. За апошнія гады рэалізаваны значныя для краіны навукаёмістыя і інавацыйныя праекты, створаны сучасныя высокатэхналагічныя прадпрыемствы ў сферы медыцыны, машынабудавання, энергетыкі, сельскай гаспадаркі і біятэхналогій.

Зараз перад намі стаіць задача павышэння эфектыўнасці навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. На гэта нацэльвае нас і праект абноўленай Канстытуцыі, якім прадугледжваецца садзейнічанне дзяржавы ўкараненню інавацый на карысць агульных інтарэсаў.

Перакананы, навуковая супольнасць не застанецца ў баку ад гэтых працэсаў.

Дарагія сябры! Прыміце самыя цёплыя віншаванні і шчырыя пажаданні здароўя, далейшых поспехаў, цікавых ідэй і новых дасягненняў!

ДКНТ

Вверх