29.06.2023

28 чэрвеня 2023 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці адбылася відэаканферэнцыя з прадстаўнікамі Лісабонскага рэестра Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ). Сустрэча ў фармаце анлайн была прысвечана пытанню далучэння Рэспублікі Беларусь да Жэнеўскага акта Лісабонскага пагаднення аб назвах месцаў паходжання і геаграфічных указаннях ад 20 мая 2015 г. 

У рамках дыскусіі закраналіся пытанні выкарыстання электронных баз дадзеных Лісабонскага рэестра САІУ, падрыхтоўкі нацыянальных экспертаў для выканання абавязацельстваў па Жэнеўскім акце, тлумачэнні нормаў і палажэнняў Жэнеўскага акта, а таксама агульных пытанняў рэгістрацыі геаграфічных указанняў і найменняў месцаў паходжання тавараў.


Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Лізавета Кажадуб
Вверх