НЦІУ прыняў удзел у Рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»
6 мая 2026
Афіцыйна
6 мая 2026 г. у гонар 81-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дэлегацыя Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і падведамных арганізацый на чале са Старшынёй Дзянісам Каржыцкім прыняла ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу «Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў, закатаваных і расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі».
Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ўсклалі кветкі кіраўніцтва, актыў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і прадстаўнікі Савета маладых вучоных.
Удзельнікі памятнага мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, выказваючы глыбокую ўдзячнасць абаронцам Радзімы за мірнае жыццё і свабоду будучых пакаленняў.
Даведка.
У брацкай магіле, якая знаходзіцца на бульвары Талбухіна, пахаваны астанкі савецкіх ваеннапалонных, забітых нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі, а таксама памерлых ад ран і хвароб. У спісе пахаваных пакараныя акупантамі партызаны і падпольшчыкі, мірныя жыхары, знішчаныя ў выніку карных акцый. Пахаванні ў брацкую магілу ажыццяўляліся практычна ўвесь перыяд акупацыі горада. Брацкая магіла з'яўляецца адным з самых буйных воінскіх пахаванняў на тэрыторыі горада Мінска.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч