Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

25 апреля 2026

Афіцыйна

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Віншую Вас з Міжнародным днём інтэлектуальнай уласнасці, які штогод адзначаецца 26 красавіка. Гэтае свята служыць напамінам пра важнасць аховы правоў інтэлектуальнай уласнасці, якія выступаюць магутным стымулам для навуковага пошуку, укаранення інавацый і ўзбагачэння культурнай спадчыны.

У сучасных умовах інтэлектуальная ўласнасць становіцца падмуркам глабальнай канкурэнтаздольнасці, найважнейшым рычагом падтрымкі прыватнай ініцыятывы і ўстойлівага эканамічнага прагрэсу. Надзейныя механізмы аховы вынікаў стваральнай працы дазваляюць даследчыкам і аўтарам паспяхова ўвасабляць у жыццё смелыя ідэі, набываць заслужанае прызнанне і атрымліваць справядлівую аддачу ад сваёй дзейнасці.

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці нязменна ўдасканальвае інструменты прававой аховы і вядзе глыбокую асветніцкую працу. Наша агульная мэта – пабудова надзейнай інавацыйнай інфраструктуры і фарміраванне спрыяльнага асяроддзя для росту і развіцця на карысць квітнеючай Беларусі.

Віншую калег, вынаходнікаў, рацыяналізатараў, наватараў, аўтараў і ўсіх, хто актыўна ўдзельнічае ў забеспячэнні аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці. Жадаю натхнення і поспехаў, яркіх адкрыццяў і інавацыйных рашэнняў!

З павагай,
генеральны дырэктар НЦІУ
Аляксей Курман

 

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).

 

Фота: НЦІУ