03.10.2022

30 верасня 2022 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) прайшло пасяджэнне рэкамендацыйна-кансультатыўнага савета пры НЦІУ (Савет).

У ходзе пасяджэння Савета былі разгледжаны:

  • вынікі працы НЦІУ ў галіне калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі за 1 паўгоддзе 2022 г.;
  • праблемныя пытанні дзейнасці НЦІУ ў галіне калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі;
  • пытанні калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі ў дачыненні да арыгінальных і вытворных твораў;
  • прапановы членаў Савета па ўдасканаленні работы НЦІУ як арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі і інш.
Прынятыя ў ходзе пасяджэння Савета рашэнні дазволяць павысіць эфектыўнасць працы НЦІУ як арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў.


Фота: НЦІУ
Вверх