Падоўжаны тэрмін прыёму заявак на конкурс студэнцкіх работ у сферы інтэлектуальнай уласнасці
1 сентября 2022
Афіцыйна
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) паведамляе, што тэрмін прыёму заявак на ўдзел у конкурсе сярод моладзі на лепшую працу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) у 2021-2022 навучальным годзе (Конкурс) падоўжаны да 30 верасня 2022 г.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
- «Лепшая магістарская дысертацыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
- «Лепшая дыпломная работа ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
- «Лепшая курсавая работа ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
- «Лепшы артыкул у сферы інтэлектуальнай уласнасці».
Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і спецыяльнымі прызамі НЦІУ.
Падрабязная інфармацыя аб правядзенні Конкурсу і афармленні конкурсных работ размешчана па спасылцы.