САІУ: новае даследаванне ў галіне COVID-19

24 марта 2022

Афіцыйна

Паводле апублікаванай справаздачы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) аб тэндэнцыях у галіне інавацый у перыяд пандэміі, у першыя месяцы глабальнага эпідэміялагічнага крызісу ўніверсітэты і навукова-даследчыя арганізацыі падалі амаль столькі ж патэнтавых заявак на вакцыны супраць COVID-19, колькі і карпарацыі.

Новая справаздача аб патэнтным ландшафце, прысвечаная вакцынам і метадам лячэння COVID-19, таксама паказвае, што найбольшая колькасць патэнтных заявак на распрацоўкі ў дадзенай вобласці звязана з тэхналогіямі вытворчасці традыцыйных вакцын і перапрафіляванымі прэпаратамі, далей па частотнасці ідуць больш новыя тэхналогіі вытворчасці вакцын, такія як iРНК. Дадзеная справаздача з'яўляецца часткай прапанаванага САІУ пакета мер падтрымкі ў барацьбе з пандэміяй і першай падобнай публікацыяй, закліканай выявіць і прааналізаваць патэнтавую актыўнасць у прывязцы да новай каранавіруснай інфекцыі.

Больш падрабязна азнаёміцца можна па спасылцы.


САІУ, фота: Stephen Mettler