У НЦІУ падвялі вынікі конкурсу сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці
11 октября 2023
Афіцыйна
10 кастрычніка 2023 г. конкурсная камісія Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці падвяла вынікі конкурсу сярод моладзі на лепшую працу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Нагадаем, што ў бягучым годзе на конкурс прадстаўлена больш за 50 работ з 18 устаноў адукацыі (17 устаноў вышэйшай адукацыі і 1 сярэдняя спецыяльная). Сярод іх 2 магістарскіх дысертацыі, 13 дыпломных работ, 4 курсавыя работы, 12 артыкулаў і 20 эсэ. У 2022 г. на конкурс паступіла 25 работ, што сведчыць пра рост цікавасці моладзі да інтэлектуальнай уласнасці.
Па рашэнні конкурснай камісіі ўзнагароджанне пераможцаў будзе праводзіцца ў наступных намінацыях:
- «Лепшая магістарская дысертацыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
- «Лепшая дыпломная работа ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»:
1. «Аўтарскае права і сумежныя правы».
2. «Інтэлектуальная ўласнасць: агульныя палажэнні».
3. «Прамысловая ўласнасць».
4. «Камерцыялізацыя аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці»;
- «Лепшая курсавая праца ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
- «Лепшы артыкул у сферы інтэлектуальнай уласнасці»:
2. «Інтэлектуальная ўласнасць: агульныя палажэнні»;
- «Лепшае эсэ ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»:
2. «Абарона аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці».
3. «Інтэлектуальная ўласнасць: агульныя палажэнні».
4. «Эканамічныя аспекты інтэлектуальнай уласнасці».
Узнагароджанне пераможцаў запланавана ў рамках III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» (18-19 кастрычніка 2023 г.).
Больш падрабязна пра конкурс можна даведацца па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Алена Варапай