Урад ухваліў праект пагаднення Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі аб навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве

27 февраля 2023

Афіцыйна

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь адобрыў праект міжурадавага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве. Гэта прадугледжана пастановай Урада ад 23 лютага 2023 г. № 142.

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) упаўнаважаны на правядзенне перамоў па праекце пагаднення. Пры неабходнасці ДКНТ зможа ўносіць у дакумент змены, якія не маюць прынцыповага характару. Таксама камітэт упаўнаважаны на падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik