Змяняюцца памеры пошлін, што выплачваюцца па еўразійскіх заяўках і патэнтах на прамысловыя ўзоры

23 декабря 2022

Афіцыйна

З 1 студзеня 2023 года ўступаюць у сілу новыя памеры пошлін за юрыдычна значныя і іншыя дзеянні, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да еўразійскіх заявак і патэнтаў на прамысловыя ўзоры.

Адпаведныя змены ў Палажэнне аб пошлінах Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА) за юрыдычна значныя і іншыя дзеянні, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да заявак на выдачу еўразійскіх патэнтаў на прамысловыя ўзоры і еўразійскіх патэнтаў на прамысловыя ўзоры, зацверджаны Адміністрацыйным саветам ЕАПА на сорак першым (дваццаць дзевятым чарговым) пасяджэнні 20-21 верасня 2022 г.

Кансалідаваны тэкст дадзенага нарматыўнага прававога акта з улікам вышэйзгаданых змяненняў размешчаны на вэб-партале ЕАПА.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках ( Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik