Спецыялізаваны курс САІУ «Патэнты: асноўныя паняцці»
1 июля 2026
Цікавае
Акадэмія Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці праводзіць бясплатны спецыялізаваны навучальны курс – DL170R – «Патэнты: асноўныя паняцці».
Мэта навучання – даць кароткае апісанне прынцыпаў і эканамічнай ролі патэнтаў і міжнароднага патэнтнага працэсу. Гэта дазволіць удзельнікам ацаніць ролю патэнтаў у фарміраванні перадумоў эфектыўнага стварэння і перадачы тэхналогіі.
У цэнтры ўвагі курса:
- міжнародная патэнтная сістэма і яе макраэканамічнае значэнне;
- працэс афармлення патэнтнай заяўкі;
- віды аховы інтэлектуальнай уласнасці ў залежнасці ад тыпу вынаходства;
- прававыя аспекты працэсу патэнтавання;
- эфектыўная абарона правоў;
- інтэлектуальная ўласнасць і садзейнічанне развіццю: гнуткія магчымасці і грамадскі набытак у кантэксце патэнтнага заканадаўства.
Навучанне праводзіцца на рускай мове. Рэгістрацыя адкрыта па 31 ліпеня 2026 г.
Нагадваем, што Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці праводзіць навучальныя курсы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Азнаёміцца са зместам праграм курсаў, якія праводзіць НЦІУ, і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч