5 мая адзначаецца Дзень друку
5 мая 2026
Цікавае
Штогод 5 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень друку – прафесійнае свята журналістаў, рэдактараў, выдаўцоў, паліграфістаў і ўсіх, хто звязаны з друкаванымі выданнямі.
Беларускі друк мае глыбокія карані і нямала знамянальных дат. У 1517 г. Францыск Скарына ў Празе апублікаваў «Псалтыр», які стаў першай друкаванай кнігай для ўсходніх славян. У 1562 г. у друкарні ў Нясвіжы быў надрукаваны «Катэхізіс» Сымона Буднага. Кніга кароткіх пытанняў і адказаў на хрысціянскія тэмы была аб'ёмам больш чым 500 старонак. Гэта першая кніга, надрукаваная на жывой беларускай мове. Менавіта ў ёй упершыню паслядоўна перадаецца пераход «у» ва «ў», ужываецца беларуская лексіка, даецца пераклад беларускіх слоў.
Сёння найстарэйшымі перыядычнымі выданнямі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца газеты «Звязда» і «СБ. Беларусь сегодня».
Пачынаючы з 1998 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці выдае навукова-практычны часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі», мэтай якога з'яўляецца асвятленне актуальных пытанняў аб развіцці сістэмы інтэлектуальнай уласнасці ў краіне і за мяжой. Выданне актыўна садзейнічае навуковаму пошуку ў галіне аховы і кіравання прамысловай уласнасцю, аўтарскага права і сумежных правоў, а таксама дае афіцыйную інфармацыю аб дзейнасці НЦІУ.
Віншуем усіх супрацоўнікаў друкаваных СМІ, журналістаў, карэспандэнтаў, фотарэпарцёраў, выдаўцоў, паліграфістаў з Днём друку. Жадаем невычэрпнага творчага натхнення, яркіх ідэй і рэалізацыі прафесійных планаў!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ