НЦІУ прыняў удзел у добраўпарадкаванні манумента «У памяць аб воінах Савецкай арміі і партызанах-земляках»

5 мая 2026

Падзеі

5 мая 2026 г. па добрай традыцыі Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці прыняў удзел у акцыі па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні манумента «У памяць аб воінах Савецкай Арміі і партызанах-земляках», які знаходзіцца ў аграгарадку Чурылавічы Міханавіцкага сельсавета Мінскага раёна.

Мерапрыемства прымеркавана да 81-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Манумент у Чурылавічах – адзін з сімвалаў даніны павагі да абаронцаў Радзімы і захавання памяці аб гераічным мінулым Беларусі.

Сярод удзельнікаў ініцыятывы – прадстаўнікі актыва пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі НЦІУ і Савета маладых вучоных, супрацоўнікі ведамства.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, TelegramVK).

Фота: Злата Лукашевіч