Вебінар ФІПУ «Сучасная патэнтная аналітыка»
6 марта 2024
Цікавае
6 сакавіка 2024 г. у 11:00 пройдзе анлайн-вебінар Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці «Сучасная патэнтная аналітыка».
Вебінар дасць удзельнікам магчымасць азнаёміцца з аналізам патэнтных даных і іх ужываннем у розных галінах. Таксама ў рамках мерапрыемства будуць разглядацца метады аналізу патэнтнай інфармацыі, інструменты для правядзення такога аналізу, практычныя прыклады выкарыстання патэнтнай аналітыкі ў інавацыйнай дзейнасці, даследаваннях рынку і канкурэнтным асяроддзі, а таксама пытанні, звязаныя з ацэнкай патэнтнага партфеля і прыняццем стратэгічных рашэнняў на аснове патэнтных даных.
Вебінар можа быць карысны як спецыялістам у сферы інтэлектуальнай уласнасці, так і прадпрымальнікам, даследчыкам і іншым зацікаўленым асобам, якія жадаюць паглыбіць свае веды ў гэтай галіне.
Падключыцца для ўдзелу ў трансляцыі можна па спасылцы.
Па матэрыялах ФІПУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Freepik